Гурт заснаваны ў 2002-2003 годзе. Першым складам гурта (Андрусь Такінданг, Мікіта Кішоў, Арына Лісецкая, Марыя Сільвановіч, Кастусь Лісецкі) Recha з'здзіла ў туры па Польшчы, удзельнічала ў розных конкурсах тыпу Басовішча і Бардаўскай восені, пракацілася па Беларусі і нават патрапіла ў Санкт-Пецярбург. Пасля двухгадовага зацішша гурт сабраўся новым складам з нязменнымі ўдзельнікамі А. Такіндангам, М. Кішовым і К. Лісецкім, а таксама з найлепшым акардыяністам Беларусі Віцяй Паўлючэням і супер барабаншчыкам Леанідам Паўлёнкам. І вось ужо год з намі грае на гітары Яўген Шурмей. Цяпер мы часцей граем за межамі нашай Бацькаўшчыны (праехаліся з турам па гарадам Польшчы, пайгралі ў Вільне), але не абмінаем і родныя гарады. Бліжэйшы выступ адбудзецца у паб-клубе "Графіці" 27 студзеня. Слухачы Recha напэўна заўважылі, што гурт не прытрымліваецца нейкіх стылістычных межаў, а дакладней прытрымліваеца толькі аднаго стылю – поп-музыкі. Так, Recha – гэта погляд на тое, якой павінна быць поп-музыка!
Прыходзьце на нашыя канцэрты! Улетку мы любім граць на вуліцы, а ўзімку ў клубах. Сачыце за навінамі :) Зараз мы шчыльна працуем над альбомам і новымі кліпамі, якія вы неўзабаве зможаце паслухаць і пабачыць.